Мінюст працягвае папаўняць шэрагі апальных адвакатаў
На гэты раз пад ціск трапіў Аляксандр Пыльчанка.
Пасля таго, як Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла прадстаўленне аб датэрміновым адкліканні старшыні Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Аляксандра Пыльчанкі, ён напісаў заяву аб спыненні сваіх паўнамоцтваў на гэтай пасадзе. Абмеркаванне прадстаўлення Мінюста і заявы адваката адбудзецца на агульным сходзе сябраў калегіі, прызначаным на 24 верасня. З боку міністэрства гэта ўжо не першая спроба ціску на кіраўніка адвакацкай калегіі, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.