Мірны і Нестар выйшлі ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Рыме
Прызавы фонд тэніснага турніру серыі "Мастэрс" складае больш за 2 мільёны 400 тысяч еўра.
17 траўня беларуска-канадскі дуэт выйграў у італьянцаў Джанлукі Наса і Філіпа Валандры — 6:3, 3:6, 10:7 (тай-брэйк), інфармуе БелаПАН.
Наступныя сапернікі Максіма Мірнага і Дэніэла Нестара вызначацца ў матчы італьянцаў Даніэле Брачыялі і Андрэаса Сэпі з індыйцамі Махешам Бхупаці і Роханам Бапанам.
Фота — ByMedia