Моўчана вінавацяць у "нецэнзурнай лаянцы" і "несанкцыянаваным пікетаванні"
Апазіцыянера сёння выклікалі ў міліцыю, дзе склалі на яго два пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, паведамляе Радыё Свабода.
Нагадаем, актывіст грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" быў затрыманы міліцыянтамі ў Мінску 19 траўня. Андрэй Моўчан разгарнуў бела-чырвона-белы сцяг каля ўніверсама "Першамайскі" ў знак салідарнасці з палітвязнем Сяргеем Каваленкам. Міліцыянты з'явіліся ўжо праз некалькі хвілінаў і затрымалі яго. Пры гэтым Андрэя Моўчана збівалі, ён атрымаў шматлікія траўмы (гл. фота).
Тады БелаПАН паведамілі ў аддзяленні міліцыі, што ў дачыненні да Моўчана збіраюцца распачаць крымінальную справу па артыкулах за знявагу прэзідэнта і збіццё супрацоўніка міліцыі пры выкананні. Як бачым, цяпер пра іх ужо не згадваюць.
Моўчан кажа, што заняты лячэннем (ён па-ранейшаму сябе кепска адчувае) і падрыхтоўкай да сэсіі (вучыцца на гістфаку БДУ).
Так Андрэй выглядаў да збіцця.
Фота — svaboda.org