МВФ: Сістэмнага крызісу ў Беларусі няма
Беларуская эканоміка мае сур'ёзныя праблемы, ёсць "некаторае пагаршэнне сітуацыі на валютным рынку", але сістэмнага крызісу не назіраецца.
Пра гэта заявіў у часе відэабрыфінгу 6 красавіка кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Крыс Джарвіс, перадае ІА REGNUM.
Прадстаўнік МВФ заявіў, што сістэмнага эканамічнага крызісу ў Беларусі няма. "Але ёсць сур'ёзныя эканамічныя праблемы, і важна, каб яны вырашаліся", — адзначыў Джарвіс.
Наагул МВФ назірае "некаторае пагаршэнне сітуацыі на валютным рынку". "Прадпрыемствы і насельніцтва скупляюць валюту, ідзе перавод рублёвых дэпазітаў у валютныя", — сказаў Джарвіс. На яго думку, прычына такога развіцця падзей — непаслядоўная эканамічная палітыка ўладаў. Рост крэдытавання на каля 40% у 2010 годзе значна перавысіў тэмпы росту ВУП і інфляцыі. У канцы 2010 года ўлады падвысілі заробкі. Такія захады прывялі таго, што склаўся "вельмі высокі дэфіцыт" рахунку бягучых аперацый.
МВФ рэкамендуе уладам Беларусі скараціць дэфіцыт бюджэту, паменшыць крэдытаванне ў межах дзяржпраграм, узмацніць жорсткасць грашова-крэдытнай палітыкі.