МВФ: Выдача крэдыту Беларусі залежыць ад глыбіні рэформаў

МВФ заявіў, што магчымасьць зноў прафінансаваць Беларусь залежыць ад узмацнення жорсткасці макраэканамічнай палітыкі ўладаў і іх прыхільнасьці да структурных рэформаў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, якое распаўсюдзіў МВФ па выніках абмеркавання постпраграмнага маніторынгу па Беларусі. Абмеркаваньне адбылося 29 жніўня.

Дырэктары фонду адзначылі, што для атрымання фінансавай падтрымкі ад фонду “спатрэбіцца прадэманстраваць прыхільнасьць да моцнай эканамічнай палітыкі і структурных рэформаў”, паведамляе "Радыё Свабода".

Нагадаем, што ў траўні беларускі урад запрасіў у МВФ крэдыт у памеры ад 3 да 8 мільярдаў долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі