Мясніковіч: Трэба не разважаць, а выконваць заданні
Пра гэта прэм'ер заявіў сёння на пасяджэнні ўрада, прызнаўшы справядлівай крытыку, якая прагучала ў Пасланні Аляксандра Лукашэнкі.
Прэм'ер-міністр запатрабаваў ад міністэрстваў, ведамстваў, аблвыканкамаў "пераходзіць да пошуку ў тым ліку нетрадыцыйных крыніц фінансавання і крыніц крэдытавання".
"Трэба не разважаць, а выконваць заданні", — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.