Мясніковіч сустрэнецца з прэм’ерамі Расіі і Казахстана

Чакаецца, што на паседжанні Савета кіраўнікоў урадаў СНД будуць разглядаць праект дамовы аб зоне свабоднага гандлю, а таксама план мерапрыемстваў па рэалізацыі другога этапу Стратэгіі эканамічнага развіцця СНД на 2020 года. А на паседжанні Міждзяржсавета ЕўрАзЭС будуць абмяркоўваць, як краінам Садружнасці сумесна выйсці з глабальнага фінансавага крызісу. Таксама абмяркуюць магчымае далучэнне да Мытнага саюза Кыргызстану, перадае БелаПАН.

19 кастрычніка ў межах гэтых мерапрыемстваў адбудзецца сустрэча прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча з яго расійскім і казахстанскім калегамі — Уладзімірам Пуціным і Карымам Масімавым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі