Мясніковіч: Трэба развіваць аэрапорты ў рэгіёнах
Прэм'ер-міністр даручыў аблвыканкамам уносіць Мінтрансу адпаведныя прапановы.
Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што ў Беларусі адсутнічае стратэгія развіцця авіяцыйных прадпрыемстваў. Праз гэта "няма эфектыўнай загрузкі", — зрабіў выснову прэм'ер.
БЕЛТА адзначае, што ў 2011 годзе з абласных аэрапортаў у сярэднім штодня быў здзейснены менш за адзін самалётавылет.
Фота — bymedia.net