МЗС назваў візіт польскіх парламентароў "канспіратыўным"

Пра гэта паведаміла супрацоўніца прэс-службы МЗС Марыя Ваньшына. Па яе словах, якія перадае interfax.by, такія візіты топчуць прынцыпы ўзаемнага даверу, адкрытасці і добрасуседства. На думку беларускіх дыпламатаў, польскія парламентары маглі прыехаць у Беларусь толькі на запрашэнне беларускіх дэпутатаў Нацыянальнага сходу.

Нагадаем, што дэлегацыю чальцоў польскага Сейму сёння не пусцілі ў Беларусь. Ім паставілі ў пашпарты штампы з забаронай на ўезд. Парламентары меркавалі сустрэцца з прадстаўнікамі польскай грамадскасці Гродзеншчыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі