На 2,5 гадзіны па ўсёй краіне спыніўся продаж чыгуначных квіткоў

Як паведамляе тэлеканал АНТ, выйшлі з ладу і электронныя тэрміналы па продажы квіткоў на цягнікі міжнародных і міжгародных зносінаў. Каб аднавіць звычайную працу вакзалаў, спатрэбіўся немалы час.

З праблемамі сутыкнуліся пасажыры па ўсёй краіне. Сістэма ў чыгункі адзіная, таму касы вымушаныя былі перапыніць працу і ў іншых гарадах. Прычыну электроннага збою высвятляюць спецыялісты.

Фота — roadplanet.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі