На адкрыцці Дня беларускага пісьменства чыноўнікі выступалі па-беларуску
А старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец — па-руску.
Старшыня Вицебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат, святары, іншыя госці ў нядзелю ў Глыбокім выступалі на роднай мове. Было відаць, што не ва ўсіх гэта добра атрымліваецца, але ўсё ж імкненне было. А вось Мікалай Чаргінец так і не загаварыў па-беларуску.
Нагадаем, што да свята ў горадзе з'явілася алея з бюстамі славутых землякоў. Між іншым, быў усталяваны помнік прэм'еру Беларускай Народнай Рэспублікі Вацлаву Ластоўскаму.