На апраўданага Змiтра Шурхая скардзiцца мiлiцэйскі начальнiк
Пра намер кiраўнiка Маскоyскага РАУСа Брэста Ігара Жыгалава абскардзiць рашэнне суда каардынатар БХД даведаўся з судовага паведамлення.
Актывiста праiнфармавалi пра тое, што разгляд справы адбудзецца 29 верасня ў 9.30 у абласным судзе. Як паведамiў Еўрарадыё Змiцер Шурхай, мiлiцыя такiмi ўчынкамi папросту не хоча прызнаваць сябе вiнаватай. Нагадаем, што актывіста затрымалі і звінавацілі ў брыдкаслоўі 28 чэрвеня. На наступны дзень ён быў пакараны 7 суткамі арышту, але пазней справа была накiравана на пераагляд i 2 верасня Маскоўскі суд Брэста апрадаў актывіста.