На беларуска-літоўскай мяжы вялікія чэргі
У пунктах пропуску адбыўся збой кампутарнай сістэмы — дакументы афармляюць уручную.
У “Каменным логу” і “Катлоўцы” па стане на 12.00 у чарзе на выезд з Беларусі стаяла некалькі сотняў грузавых і легкавых аўтамабіляў. У “Беняконях” і ў “Прывалцы” сітуацыя была крыху лепшай — там агульная колькасць машын не дасягала адной сотні.
Паводле інфармацыі БелаПАН, Дзяржаўны памежны камітэт рэкамендуе кіроўцам па магчымасці адмовіцца ад паездак у Літву цягам сённяшняга дня, бо давядзецца стаяць у чарге некалькі гадзінаў.