На беларуска-украінскай мяжы палыхнуў лясны пажар
Увечары 5 верасня дырэктар Мілашевіцкага лясгаса паведаміў гомельскім памежнікам пра ўзгаранне лесу і тарфяніка на тэрыторыі Ўкраіны.
Беларускія памежнікі паведамілі пра гэта ратавальнікам ды сваім украінскім калегам. Пажар патушылі дзякуючы сумесным дзеянням. Беларусы дамовіліся з украінцамі, каб тыя прапусцілі на сваю тэрыторыю трактар, каб праараць паласу для лакалізацыі агню. Неўзабаве ўзгаранне ліквідавалі, паведамляе сайт Памежнага камітэту.