На п'янага кіроўцу даішнікі склалі адразу 11 пратаколаў

Здарэнне адбылося ўначы 4 чэрвеня. На праспекце Машэрава а палове першай ночы аўтамабіль не падпарадкаваўся патрабаванню інспектара спыніцца. Пераслед парушальніка ішоў па вуліцах, Крапоткіна, Арлоўская, Багдановіча, Прытыцкага. Уцякач ігнараваў сігналы светлафораў, выязджаў на сутсрэчную паласу і нават спрабаваў пратараніць службовы аўтамабіль. Па вуліцы Прытыцкага парушальнік ехаў з хуткасцю каля 150 км/г, спрабуючы ўцячы на Мінскую кальцавую дарогу.

Па-за межамі горада інспектар ДАІ адкрыў агонь, інфармуе БелаПАН Папераджальны стрэл ён зрабіў угару, наступныя тры — па задніх колах аўтамабіля. Яму ўдалося прабіць абодва заднія колы. Аднак затрымаць парушальніка атрымалася толькі яшчэ праз некалькі кіламетраў.


Фота — auto-tuning.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі