На развітанне з Сяргеем Вітушкам прыйшло больш за 100 чалавек
Яна прайшла ў Мінску ў грэка-каталіцкім храме на вуліцы Арджанікідзэ.
Не ўсе людзі змясціліся ў царкве і стаялі на вуліцы. Сярод прысутных — Апостальскі візітатар архімандрыт айцец Сяргей (Гаек), паэт Міхаіл Анемпадыстаў, мовазнавец Сяргей Запрудскі, бард Кася Камоцкая, Зміцер Сідаровіч, Ігар Бабкоў, паведамляе "Наша ніва".
Нагадаем, легендарны дзеяч беларускага нацыянальнага руху 1980-х Сяргей Вітушка памёр 2 ліпеня ў віленскай бальніцы пасля цяжкай хвробы. Яму было 47 гадоў. Пахаваны Сяргей Вітушка паводле тэстаменту будзе ў родавай вёсцы Рагава на Міншчыне.