На саміце “Усходняга партнёрства” Грузія выступіла супраць крытыкі Беларусі

Грузія выступіла супраць уключэння крытычнага параграфа пра Беларусь у выніковую дэкларацыю саміту “Усходняга партнёрства”, які пройдзе 30 верасня ў Варшаве.

Каментуючы гэтую інфармацыю на канферэнцыі 29 верасня старшыня грузінскага парламента Давід Бакрадзэ заявіў, што ў дачыненні да Беларусі павінна праводзіцца палітыка ўзаемадзеяння, якая прадугледжвае двухбаковае супрацоўніцтва. Інакш, на яго думку, сітуацыя ў Беларусі альбо пагоршыцца, альбо краіна пойдзе на Усход, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі