На Случчыне перакуліўся прычэп малакавоза (фота)
З аўтацыстэрны на зямлю выцекла каля 6 тон малака.
Здарэнне адбылося прыкладна апоўдні ў пятніцу, 4 лістапада, каля вёскі Лянькі Слуцкага раёна. Як паведамляе "Інфа-Кур'ер", адарваўся прычэп малакавоза. З 8-тоннай аўтацыстэрны, якая перакулілася на абочыну, выцекла прыкладна дзве траціны малака.
Фота: "Інфа-Кур'ер"