Надзея Скардзіна — найлепшая з беларусак у гонцы пераследу
Чарговая гонка прайшла 10 лютага ў межах чэмпіянату свету па біятлоне, які адбываецца ў чэшскім Новым Месце.
Скардзіна чыста адстралялася на ўсіх чатырох агнявых рубяжах і ў выніку заняла 15-е месца (напярэдадні ў спрынце была 25-й). Такім чынам, яна ўзнялася ў пратакола ажно на 10 пазіцыяў. Дар’я Домрачава пасля гучнага правалу ў спрынце стартавала ў гонцы пераследу пад 43-м нумарам, але здолела палепшыць свій вынік — на фінішы яна была 25-й. Пры гэтым Дар’я прабегла чатыры штрафныя колы, па адным пасля кожнай стральбы. Людміла Калінчык заняла 36-е месца (узнялася на 12 пазіцыяў), а вось Анастасія Дубарэзава наадварот скацілася з 28-га на 48-е месца.
Пераможцай гонкі стала нарвежка Тура Бергер, на другім месцы полька Крысціна Палка, на трэцім — украінка Алена Підгрушна.