Нацбанк можа змяніць правілы абавязковага продажу валютнай выручкі

Нацыянальны банк Беларусі можа ўнесці карэктывы ў дзейныя правілы абавязковага продажу валютнай выручкі суб'ектаў гаспадарання. Пра гэта БелаПАН паведаміла крыніца ў банкаўскіх колах.

Паводле яе слоў, адзін з варыянтаў прадугледжвае адмену існых ільгот па абавязковым продажы 30% валютнай выручкі суб'ектаў гаспадарання. У наяўнай сітуацыі доля абавязковага продажу складае толькі прыблізна 20% агульнага аб'ёму валютнай выручкі, што паступае ў Беларусь. Чакаецца, што ініцыяваная мера дазволіць павялічыць прапанову валюты на біржавым рынку і, адпаведна, палепшыць сітуацыю на валютным рынку.

У ліку магчымых карэктавальных мер не выключаецца і павышэнне нарматыву абавязковага продажу валютнай выручкі ў цэлым.

Разам з тым ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка на пытанне аб верагоднасці такіх дзеянняў нагадалі пра аб'яўлены мараторый на прыняцце рашэнняў на валютным рынку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі