Нацбанк: Валюта можа з'явіцца ў абменніках у траўні
Гэтым пытаннем Нацбанк зоймецца пасля таго, як Расія выдзеліць крэдыт.
Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення валютнага рэгулявання валютнага кантролю Нацбанка Беларусі Анатоль Мароз, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы чакаем знешніх запазычанняў. У першую чаргу праведзены перамовы з Расійскай Федэрацыяй. Яна запатрабавала ад нас праграму мер па выйсці з крызісу, якая ўжо прадстаўлена. На наступным тыдні, а можа быць і ў траўні, гэта пытанне павінна быць вырашана. Пасля гэтага будуць прадпрынятыя ўсе крокі па стабілізацыі валютнага рынка Рэспублікі Беларусь", - растлумачыў Анатоль Мароз і дадаў, што пасля гэтага з'явіцца наяўная валюта.
Ён таксама адзначыў, што курс долара ў Br3 800. - гэта адэкватная адзнака. "Той курс, які цяпер выстаўляецца на пазабіржавым рынку, - завышаны".
фота: svobodanews.ru