Нацбанк зноў прадае золата за рублі
З 9 лістапада за нацыянальную валюту можна набыць залатыя, срэбныя і плацінавыя мерныя зліткі.
Такое рашэнне прынятае ў сувязі з нармалізацыяй сітуацыі на ўнутраным валютным рынку, а таксама ў мэтах далейшага развіцця ўнутранага рынку каштоўных металаў, інфармуе БелаПАН.
Продаж зліткаў за рублі часова прыпынілі 15 красавіка сёлета, іх сталі прадаваць толькі за валюту.