НІСЭПД: байкатавалі выбары толькі каля 10%

Як паведамляе Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, рэйтынг у кіраўніка дзяржавы стабільны — ад 29,7% у чэрвені — да 31,6% у верасні.

Беларусы па-ранейшаму ў сваёй большасці (амаль 63% рэспандэнтаў) спадзяюцца на дапамогу дзяржавы, а не на сябе.

Высвятляецца, што 17,4% апытаных прагаласавалі датэрмінова (18-22 верасня), а 49% — 23 верасня. Адказалі, што байкатавалі выбары — 9,6%, яшчэ 24% сказалі, што не ўдзельнічалі ў выбарах з іншых прычынаў.

НІСЭПД адзначае, што 47,5% апытаных палічылі выбары ў Палату прадстаўнікоў "свабоднымі і справядлівымі", з гэтым не пагадзіліся 27%. У фальсіфікацыі на гэтых выбарах не вераць 41,7%, вераць толькі 27,2%.

Калі ў чэрвені пры неабходнасці выбару паміж аб'яднаннем з Расіяй і ўступленнем у Еўрасаюз за першы варыянт выказваліся 43,6%, а за другі — 39,8%, дык цяпер гэтыя суадносіны змяніліся: 36,2% супраць 44,1%.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі