Няхайчык і Кісляк забілі галы за расійскія клубы (відэа)
Беларускі паўабаронца Павел Няхайчык стаў аўтарам прыгожага гола ў браму "Амкара", гол Сяргея Кісляка аказаўся спрэчным.
Павел Няхайчык забіў трэці гол маскоўскага "Дынама" ў браму пермскага"Амкара". Ён вызначыўся на 86-й хвіліне. Гол атрымаўся эфектным.
У матчы "Рубіна" з "Зенітам" беларус Сяргей Кісляк скарыстаўся падзеннем галкіпера гасцей і здалёк патрапіў у пустыя вароты. Аднак у другім тайме "Зеніт" лік зраўняў, а пасля і выйшаў наперад — 3:2.