Някляеў: Я пайшоў на выбары, каб у Крамля не было свайго кандыдата
Правёўшы дзень з Уладзімірам Някляевым, Еўрарадыё даведалася, чаму кандыдат устае а 6-й раніцы, а кладзецца спаць пасля 3-х ночы.
Правёўшы дзень з Уладзімірам Някляевым, Еўрарадыё даведалася, чаму кандыдат устае а 6-й раніцы, а кладзецца спаць пасля 3-х ночы, чым вопратка палітыка адрозніваецца ад “прыкіда” паэта, а таксама высветліла, ад чаго Някляеў стаміўся за час выбарчай кампаніі.
9.00 – 15.00 Карэспандэнт Еўрарадыё даведаўся, у колькі Уладзімір Някляеў прачнуўся, чым узбадзёрыўся і ці мае адмысловую знакавую кандыдацкую вопратку.
“Дзень з кандыдатам” Уладзімірам Някляевым пачаўся не з ранішняй кавы на кухні паэта-палітыка, а ў офісе кампаніі “Гавары праўду!” а 9-й раніцы 15 снежня.
“У 6 раніцы я ўжо пісаў накіды таго, што мне заўтра сказаць на Плошчы Свабоды. Таму што зараз я сядаю — і ўсё, пайшло-паехала”, — патлумачыў кандыдат сваю адмову сустрэцца ранкам у яго дома.
Еўрарадыё: “Кубачак гарбаты ці кавы — чым вы пачынаеце дзень?”
Уладзімір Някляеў: “Кавы выпіў, натуральна, але больш пакуль нічога”.
Еўрарадыё: “Вы падняліся ціхенька, на дыбачках, каб нікога не пабудзіць...”
Уладзімір Някляеў: “Раней падымалася разам са мной котка Бася, але зараз, на жаль, яе ўжо не стала. Але жонка ўсё адно ўстае, у колькі б я не ўзняўся. Яны рыхтуе тую каву-гарбатку і бутэрброд”.
Еўрарадыё: “А які-небудзь комплекс ранішніх практыкаванняў робіце?”
Уладзімір Някляеў: “Нейкі комплекс раблю, бо наперадзе фізічна цяжкі дзень, і неяк трэба сябе падрыхтаваць. А пасля — кантрасны душ”.
У офісе прыезду Някляева ўжо чакалі журналісты беларускіх і замежных СМІ.
“Дзень з кандыдатам” Уладзімірам Някляевым пачаўся не з ранішняй кавы на кухні паэта-палітыка, а ў офісе кампаніі “Гавары праўду!” а 9-й раніцы 15 снежня.
“У 6 раніцы я ўжо пісаў накіды таго, што мне заўтра сказаць на Плошчы Свабоды. Таму што зараз я сядаю — і ўсё, пайшло-паехала”, — патлумачыў кандыдат сваю адмову сустрэцца ранкам у яго дома.
Еўрарадыё: “Кубачак гарбаты ці кавы — чым вы пачынаеце дзень?”
Уладзімір Някляеў: “Кавы выпіў, натуральна, але больш пакуль нічога”.
Еўрарадыё: “Вы падняліся ціхенька, на дыбачках, каб нікога не пабудзіць...”
Уладзімір Някляеў: “Раней падымалася разам са мной котка Бася, але зараз, на жаль, яе ўжо не стала. Але жонка ўсё адно ўстае, у колькі б я не ўзняўся. Яны рыхтуе тую каву-гарбатку і бутэрброд”.
Еўрарадыё: “А які-небудзь комплекс ранішніх практыкаванняў робіце?”
Уладзімір Някляеў: “Нейкі комплекс раблю, бо наперадзе фізічна цяжкі дзень, і неяк трэба сябе падрыхтаваць. А пасля — кантрасны душ”.
У офісе прыезду Някляева ўжо чакалі журналісты беларускіх і замежных СМІ.
Цягам 40 хвілін яны па чарзе запісалі інтэрв’ю з кандыдатам. Някляеў даў некалькі распараджэнняў падначаленым, якія актыўна займаліся падрыхтоўкай мерапрыемства, запланаванага на 16 снежня ў Мінску, загадаў Юлі Рымашэўскай, паглядзеўшы на яе стомлены выгляд, не ехаць сёння з ім, прыхапіў тэрмас з гарбатай і ў 10.40 пайшоў да машыны, каб ехаць на сустрэчу з выбаршчыкамі Гомеля. Дарэчы, прыйшоў на офіс Някляеў апрануты напаўафіцыйна, у камізэльцы, але нёс з сабой касцюм пераапрануцца.
Еўрарадыё: “Гэта ваша любімая камізэлька ці нейкая знакавая вопратка?”
Уладзімір Някляеў: “Не. Тут, разумееце, усё абсалютна прагматычна. Гэты швэдарчык я апранаю ў залежнасці ад таго, будзе халодна ў зале ці не надта. Калі халодна, тады я яго апранаю на кашулю пад касцюм. А калі не, то я яго пакідаю ў машыне. Ніякай тут знакавасці няма”.
Еўрарадыё: “А ці ёсць у вас які-небудзь улюбёны, да прыкладу, гальштук?”
Уладзімір Някляеў: “Няма ў мяне такіх рэчаў, прынамсі, на сённяшні час. Калі я на сцэне стаяў як паэт, тады нейкія такія штуковіны прыдумляў сам для сябе, каб гэта на залу неяк уздзейнічала: шалік нейкі ці кашулю адмысловую па колеры ці па кроі. А цяпер — не”.
Кіроўца папярэдзіў, што да Гомеля будзем ехаць не менш за 4 гадзіны. Някляеў у гэты час вырашыў папрацаваць самастойна, таму двое сябраў яго ініцыятыўнай групы, а таксама журналіст Еўрарадыё пераселі у іншую машыну. Па дарозе спыніліся толькі адзін раз — у прыдарожнай кавярні ўсе ўзялі па папяровым кубачку кавы, а кандыдату, па яго просьбе, набылі банан. Праўда, прасіў ён толькі адзін, а яму набылі тры. На што Някляеў заўважыў: “Я ж вам не малпа, каб столькі з’есці!”. І наноў нешта пачаў набіраць на кампутары.
15.00 – 19.00 Карэспандэнт Еўрарадыё пакаштаваў разам з Някляевым нацыянальнай беларускай кухні і паслухаў, пра што яго пыталіся выбаршчыкі падчас першай сустрэчы ў зале Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.
У Гомель прыехалі толькі каля 15 гадзін. На прывакзальнай плошчы нас перахапілі мясцовыя актывісты і павезлі ў рэстаран “Будзьма” з нацыянальнай беларускай кухняй. Па дарозе намеснік кіраўніка Гомельскага штаба Някляева Андрэй Коўчын расказаў, хто і як перашкаджаў рыхтаваць ім сустрэчу.
Андрэй Коўчын: “У нас былі вельмі вялікія цяжкасці з друкаваннем гэтых матэрыялаў. Бо знянацку ў нас захварэлі дырэктары ўсіх выдавецкіх цэнтраў, і нам давялося гэта рабіць у паўпадпольных умовах. Але і пасля гэтага выйшла так, што супрацоўнікі ЖКГ атрымалі загад і зрывалі аб’явы. Нават адбылася сёння такая сітуацыя, што людзі налеплівалі аб’явы — і адразу пайшлі дворнікі ды іншыя супрацоўнікі іх зрываць. Выклікалі міліцыю, але яна ніякіх мераў не прыняла”.
У рэстаране Някляева частавалі нарэзкамі з сала, паляндвіцы, хатняй каўбасы, салатам з кукурузы, салёнымі агуркамі і памідорамі. На другое кандыдат замовіў ялавічыну з бульбай, катэгарычна адмовіўшыся ад свініны. Суп не еў. Адмовіўся і ад чаркі.
Пасля абеду накіраваліся на першую сустрэчу ў актавую залу Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, дзе яго чакала ўжо больш за 400 чалавек. Някляеў казаў амаль тое ж, што прамаўляў падчас сваіх выступаў ў прамым эфіры тэлебачання. Казаў пра неабходнасць палітычных і эканамічных рэформ, развіцця адносін як з Усходам, так і Захадам, пра неабходнасць разгалінавання ўлады — заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Гаварыў, што ідзе толькі на адзін прэзідэнцкі тэрмін і галоўнай сваёй задачай лічыць магчымасць прывесці ва ўладу новых, энергічных і адукаваных людзей.
Адказваючы на пытанне пра сваю “прарасійскасць”, у чым яго абвінаваціў Лукашэнка, заявіў, што пайшоў на выбары ў тым ліку і таму, каб Крэмль не займеў сапраўды свайго кандыдата-стаўленіка.
Уладзімір Някляеў: “Навошта Расіі на гэтых выбарах рызыкаваць і ставіць на нейкага канкрэтнага чалавека? Няважна — Някляева, Саннікава, Раманчука? Дзе гарантыя, што ў гэтага чалавека не адбудзецца той жа бзік, які адбыўся ў Аляксандра Рыгоравіча? Можа, гэтыя беларусы ўсе такія! Ім трэба свайго знайсці, хай ён называецца беларусам, але будзе з іх плоці, іх крыві, іх костак — гэтых структур. Вось што яны будуць спрабаваць зрабіць. Мы павінны разумець небяспеку гэтага. Пытанне “беларускае” будзе вырашацца. І вось чаму я пайшоў на гэтыя выбары: я не хачу, каб лёс маёй краіны вырашаўся без мяне, без вас, мы павінны вырашаць яго!”
На сустрэчы не абышлося без правакатараў, якія абвінавачвалі Някляева ды іншых дэмакратычных кандыдатаў у падштурхоўванні Беларусі да “кыргызскага варыянта”, “захлопвалі”, папракалі тым, што ён “нічога не зрабіў, а хоча ў прэзідэнты”.
Чалавек з залы: “Скажыце нам, калі ласка, што вы і вашыя спецыялісты канкрэтна ўжо зрабілі для народа, каб мы лепш жылі?”
Уладзімір Някляеў: “Канкрэтна мае спецыялісты для народа распрацавалі вось гэтую праграму. А калі я прыйду да ўлады, то мае спецыялісты зробяць гэтую праграму рэальнасцю. А ваш “спецыяліст” такога ніколі не зробіць!”
Былі пытанні і гумарыстычныя. Так, мужчына запытаўся, чым Лукашэнка адрозніваецца ад Клінтана. Някляеў выказаў меркаванне: “Тым, што ў Клінтана ад выпадковых сувязяў няма дзяцей”. Зала з ім гучна пагадзілася, а мужчына дадаў: “І пасля гэтай сувязі ён ужо не прэзідэнт!”
Па заканчэнні сустрэчы карэспандэнт Еўрарадыё падышоў да аднаго з “незадаволеных” выступам кандыдата і пацікавіўся яго ўражаннем ад Някляева. Гэты чалавек падчас усёй сустрэчы абураўся на словы кандыдата пра тое, што калгасна-саўгасная сістэма сябе не апраўдвае і ад яе неабходна пазбаўляцца.
Незадаволены: “Уражанне дрэннае. Бо я не атрымаў адказу на пытанне, які я хацеў пачуць. Я запытаў: “Як будзе развівацца далей сельская гаспадарка ў Беларусі?”. Я 30 гадоў адпрацаваў у сельскай гаспадарцы, пачынаючы з трактарыста, потым быў інжынерам, кіраўніком, і я ведаю, што там трэба рабіць. А што ён кажа!..”
Еўрарадыё: “Вы лічыце, што тое, што робіць Лукашэнка з сельскай гаспадаркай, — правільна?”
Незадаволены: “Я не кажу пра тое, што робяць. Тое, што робяць, — сведчыць сусветны вопыт. Галоўныя аб’ёмы прадукцыі сельскай гаспадаркі вырабляюцца ў буйных гаспадарках. У той жа самай Амерыцы — буйнымі фермерамі”.
Еўрарадыё: “Але ж фермерамі, а не калгасамі!”
Незадаволены: “Ну, там так склалася гістарычна”.
А ў нас, маўляў, гістарычна склаліся калгасы, дзе свайго няма, а ўсё агульнае, і ад гэтай мадэлі нельга адмаўляцца.
Незадаволены: “Уражанне дрэннае. Бо я не атрымаў адказу на пытанне, які я хацеў пачуць. Я запытаў: “Як будзе развівацца далей сельская гаспадарка ў Беларусі?”. Я 30 гадоў адпрацаваў у сельскай гаспадарцы, пачынаючы з трактарыста, потым быў інжынерам, кіраўніком, і я ведаю, што там трэба рабіць. А што ён кажа!..”
Еўрарадыё: “Вы лічыце, што тое, што робіць Лукашэнка з сельскай гаспадаркай, — правільна?”
Незадаволены: “Я не кажу пра тое, што робяць. Тое, што робяць, — сведчыць сусветны вопыт. Галоўныя аб’ёмы прадукцыі сельскай гаспадаркі вырабляюцца ў буйных гаспадарках. У той жа самай Амерыцы — буйнымі фермерамі”.
Еўрарадыё: “Але ж фермерамі, а не калгасамі!”
Незадаволены: “Ну, там так склалася гістарычна”.
А ў нас, маўляў, гістарычна склаліся калгасы, дзе свайго няма, а ўсё агульнае, і ад гэтай мадэлі нельга адмаўляцца.
Але больш у зале было альбо прыхільнікаў Някляева, альбо людзей, якія прыйшлі сапраўды выбраць таго кандыдата, за якога будуць галасаваць.
Вось як сваю цікавасць да сустрэчы і ўражанні ад яе апісала дзяўчына, якая прынесла на подпіс кандыдату ажно кнігі паэта.
Дзяўчына: “Я пакуль нічога не магу сказаць пра яго як палітыка — я толькі паслухала яго цяпер. Праз 5 гадоў, калі ён прыйдзе да ўлады і будзе прэзідэнтам, праз гэты час мы сустрэнемся, вы мяне тое ж запытаецеся — і я вам скажу, які ён палітык. А цяпер я не ведаю”.
Еўрарадыё: “А сённяшні выступ яго ўдалы?”
Дзяўчына: “Калі казаць пра тое, спадабаўся мне выступ ці не, то — мне спадабаўся”.
19.00 – 03.10 Еўрарадыё пачула, як падчас другой сустрэчы Някляева абмацюкаў галоўны ідэолаг Гомельскай вобласці, выслухала яго рэакцыю, падвяло з кандыдатам вынік паездкі і праводзіла яго дахаты.
Не перадыхнуўшы ні хвіліны, Някляеў паехаў на другую сустрэчу — у Палац культуры “Фестывальны”. Там была таксама поўная зала — звыш 700 чалавек прыйшло паслухаць кандыдата.
Гэты выступ самога кандыдата мала адрозніваўся ад папярэдняга. Але “незадаволеныя” гэтым разам былі больш агрэсіўныя, і адзін з іх нават абмацюкаў Някляева, калі той казаў, што прэзідэнт спецыяльна да выбараў загадаў павысіць сярэдні заробак да 500 долараў. Як высветлілася, гэта быў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Гомельскага аблвыканкама Анатоль Каціла.
Уладзімір Някляеў: “Вы хоць ведаеце, што прэзідэнт перад выбарамі выдаў распараджэнне ўсім вам зацвердзіць сярэдні заробак 500 долараў? Узніміце рукі, хто атрымлівае 500 долараў?
Анатоль Каціла: “Што ты х..ню нясеш!”
Уладзімір Някляеў: “Што? Як гэта?!”
Анатоль Каціла: “Што ты нясеш х..ню!”
Уладзімір Някляеў: “Вы што тут мацюкаецеся?! І яшчэ кажаце пра культуру?! Ёсць распараджэнне, я вам пакажу дакументы! “Нясеш”! І выбірайце выражэнні! Вы навучыліся ў гэтай ўлады бязмежнаму хамству, лаянцы, знявазе людзей! І я вам не “ты”!
Зала актыўна падтрымала кандыдата — і чыноўнік хутка сышоў. Нягледзячы на тое, што ў памяшканні было вельмі шмат выканкамаўскіх супрацоўнікаў і жвавых БРСМаўцаў, Някляеў паспяхова давёў сустрэчу да завяршэння, а пасля яшчэ больш за 40 хвілін падпісваў свае кнігі, дыскі з песнямі на свае вершы і проста ўлёткі з яго здымкам.
Нарэшце селі ў машыну, і Някляеў прызнаўся, што за апошнія тыдні штодзённых сустрэч даволі моцна стаміўся. Асабліва ад абавязковай прысутнасці ў зале правакатараў.
Уладзімір Някляеў: “Найбольш стамляе аднолькавасць гэтых правакацый: адныя і тыя пытанні, з адной і той інтанацыяй, адныя і тыя па сваіх нават знешніх рысах людзі. Я ўжо не кажу пра рысы ўнутраныя. І гэта раздражняе, але гэта трэба хаваць. Бо гэта жывыя людзі, з імі таксама трэба весці дыялог на роўных. Але ж вось сёння павысіў я інтанацыю. Хаця стараюся гэтага не дапускаць у дыялогу з людзьмі. Палітыку такога дапускаць нельга”.
На вячэру не спыняліся — заехалі ў кавярню па піцу, якую і з’елі, не спыняючыся нідзе па дарозе, проста ў машыне. Някляеў прызнаўся, што незалежна ад таго, а якой гадзіне ён бы вяртаецца, жонка не спіць, чакае. Так і атрымалася: калі мы нарэшце, а 3-й гадзіне ночы, пад’ехалі да дома кандыдата, святло ў яго вокнах гарэла.