Нямеччына больш не будзе плаціць кампенсацыі за злачынствы нацыстаў

Суд вырашыў на карысць Нямеччыны яе спрэчку з Італіяй наконт выплаты кампенсацыяў за злачынствы нацыстаў у Другую сусветную вайну, паведамляе БЕЛТА.

У сваёй пастанове суд адзначыў, што Нямеччына больш не будзе выплачваць кампенсацыі сваякам ахвяр нацыстаў. Нямеччына валодае юрыдычнай недатыкальнасцю ад пераследу ў нацыянальных судах іншых краін за нацысцкія злачынствы.

Гэтая спрэчная справа трапіла на разгляд у суд ААН пасля таго, як у 2008 годзе Вярхоўны суд Італіі прыняў пазоў ад Луіджы Ферыні. Ён патрабаваў кампенсацыі за тое, што ў 1944 годзе яго пагналі на працу ў Нямеччыну. Прыклад Ферыні перанялі іншыя пацярпелыя і накіравалі велізарную колькасць заяваў. У тым ліку было шмат заяваў ад грэкаў, якім раней нямецкія ўлады ў кампенсацыі адмовілі.

Нямецкія юрысты звярнуліся ў Міжнародны суд ААН.Яны даказвалі, што Нямеччына яшчэ ў 1920-х выплаціла шматмільённыя рэпарацыі. Суд ААН устаў на бок Нямеччыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі