Падчас перапісу ў Польшчы беларусамі запісаліся 47 тысяч чалавек
З іх 15 тысяч лічаць сябе і беларусамі, і палякамі адначасова.
Такія звесткі агучыла галоўнае ўпраўленне статыстыкі Польшчы падчас дэмаграфічнага кангрэса ў Варшаве.
109 тысячаў жыхароў Польшчы падчас перапісу назвалі сябе немцамі, 48 тысячаў — украінцамі, 16 тысячаў — цыганамі, 13 тысячаў — рускімі.
Дарэчы, паводле перапісу насельніцтва 2002 года, у Польшчы 47,6 тысяч чалавек назвалася беларусамі, паведамляе "Наша ніва".
Фота — westki.info