Падчас выбуху загінуў сын алімпійца Васіля Капцюха
Падчас выбуху ў мінскім метро загінуў сын вядомага айчыннага дыскабола, прызёра Алімпіяды Васіля Капцюха — Раман. Хлопцу было ўсяго толькі 21 год.
Ён навучаўся ў мінскім гандлёвым каледжы.
На старонцы Рамана Капцюха на сайце Вконтакте сярод цытат напісана: "Смерці няма — ёсць вялікая сіла", паведамляе "Наша Ніва".
Фота: gazetaby.com