Памёр тэатразнаўца Анатоль Сабалеўскі
Яго не стала 6 красавіка.
Выдатны беларускі тэатразнаўца, прафесар, доктар мастацтвазнаўства Анатоль Сабалеўскі памёр пасля працяглай хваробы. Ён 20 дзён не дажыў да 80-годдзя (нарадзіўся 27.04.1932), паведамляе “Наша Ніва”.
У 1974—1979 гг. Сабалеўскі быў рэктарам Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).
Анатоль Вікенцьевіч каля 50 гадоў выкладаў у Акадэміі, узгадаваў шмат пакаленняў студэнтаў і аспірантаў, быў выдатным знаўцам гісторыі беларускага тэатра.