Пасажырам беларускіх цягнікоў будуць аднаўляць сапсаваныя квіткі
Раней беларусам прыходзілася набываць новыя.
Аднаўляць квіткі будуць, што праўда, толькі пры наяўнасці дастатковай інфармацыі. Разарваныя, абгарэлыя, мокрыя білеты абмяняюць у білетных касах. Такія змены прадугледжаныя ў пастанове Савета Міністраў, паведамляе БелТА.
Што тычыцца згубленых або скрадзеных білетаў, атрымаць замест іх новы білет або вярнуць грошы не атрымаецца.