Пасол Венесуэлы выступіў з канцэртам у Брэсце (фота)

Паслухаць творы венесуэльскіх кампазітараў і народныя матывы Паўднёвай Амерыкі можна было падчас візіту афіцыйнай дэлегацыі Венесуэлы ў Брэст. Цягам двух дзён, 24-га і 25-га кастрычніка, у горадзе праходзілі культурныя мерапрыемствы. Яны знаёмілі брэстаўчан з традыцыямі венесуэльцаў. Адбыліся канцэрты групы лацінаамерыканскай музыкі “Алі прым'ер” і групы венесуэльскага фальклорнага танца “Йоланда Марэна”. 

Таксама ў Брэсцкім акадэмічным тэатру адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы "Галерэя герояў", прымеркаванай да 200-годдзя з дня падпісання Акту аб незалежнасці Венесуэлы. У экспазіцыі прадстаўленыя партрэты вядомых палітычных дзеячаў гэтай краіны, а таксама герояў-удзельнікаў пятнаццацігадовай вайны (1810-1825), якія змагаліся за незалежнасць Венесуэлы. У іх ліку - генералы Балівар, Седеньо, Рыбас, Паэс, Урбанеха.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі