Пацярпелым ад выбуху выплацяць ад 20 да 100 базавых велічынь

Пацярпелыя ў мінскім метро ў выніку выбуху, якія атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні, атрымаюць матэрыяльную кампенсацыю ў памеры 100 базавыхвелічынь (Br3, 5 млн.). Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Васільеў, паведамляе БЕЛТА. Людзям з менш цяжкімі пашкоджаннямі выплацяць па 50 базавых велічынь, з лёгкімі цялеснымі пашкоджаннямі — па 20 базавых велічынь.

Улады горада акажуць дапамогу сем'ям загінуўшых у пахаванні і цырымоніях памінання — сума выплат складзе 800 базавых велічынь (Br 28 млн.).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі