Павел Няхайчык дэбютаваў у маскоўскім “Дынама”
Былы паўабаронца барысаўскага БАТЭ паспяхова стартаваў у чэмпіянаце Расіі.
У матчы 23-га тура расійскай прэм'ер-лігі беларус дапамог маскоўскаму "Дынама" разграміць аднаго з галоўных фаварытаў турніра ЦСКА з лікам 4:0. Беларускі хаўбек правёў на полі ўвесь матч на левым флангу паўабароны. Яшчэ адзін наш суайчыннік, экс-абаронца БАТЭ Ігар Шытаў, знаходзіўся ў ліку запасных і на поле не выйшаў.