Павел Сырамалотаў: Перад прашэннем на мяне "павесілі" 5 правапарушэнняў
27 верасня палітвязня пасадзілі на дызель у Магілёве і адправілі дадому, у Бабруйск.
Першае інтэрв'ю на волі Павел даў Радыё "Свабода". Па словах хлопца, прашэнне аб памілаванні пісаў яго адвакат роўна тры месяцы таму — 25 чэрвеня. Палітвязень кажа, што ў калоніі калі была найменшая магчымасць да чагосьці дачапіцца, яму адразу прыпісвалі парушэнні. Ён лічыўся "злосным парушальнікам рэжыму". Хлопец кажа, што перад тым, як ён падпісаў прашэнне, на яго "павесілі" 5 парушэнняў рэжыму.
Разам з тым Сырамалотаў заяўляе, што хоць начальства калоніі і прапаноўвала яму пісаць прашэнне, але да гэтага ён сам вырашыў напісаць.
Самым цяжкім за час зняволення хлопец называе расстанне з роднымі. Але ўсё ж Сырамалотаў кажа, што не шкадуе пра такую суровую школу жыцця і нават крыху рады, што прайшоў яе.