З-за надвор'я паядынак Азаранкі і Уільямс перанесены на нядзелю
Раней планавалася, што беларуская і амерыканская тэнісісткі сустрэнуцца ў фінале US Open-2012 у 2 гадзіны ночы.
Аднак, як інфармуе тэлеканал Eurosport, прагноз надвор'я аказаўся несуцяшальны. Дакладны час пачатку фінала стане вядомы пазней.
Нагадаем, мінулай ноччу Вікторыя Азаранка перайграла ў паўфінале расіянку Марыю Шарапаву — 3:6, 6:2, 6:4. У іншым паўфінале амерыканка Серэна Уільямс лёгка выйграла ў італьянкі Сары Эрані — 6:1, 6:2.
Дагэтуль беларуска толькі аднойчы перамагала Серэну Уільямс.
Незалежна ад выніку фінальнага паядынка, Азаранка ў панядзелак па-ранейшаму будзе на чале абноўленага рэйтынга WTA.
Фота — daylife.com