Пінская “Хваля” прайграла мінскаму “Дынама” 0:5 у Кубку Беларусі

“Я лічу, што лік па гульні, і ў гэтым складзе іншага выніку быць не магло. У кожным матчы чэмпіяната ў нас вымушаныя замены. Гульцоў у нас няшмат, а ў кожнай гульні даводзіцца рабіць па 2-3 замены. Таму іншага выніку і не магло быць”, ― скардзіцца на пасляматчавай прэс-канферэнцыі трэнер "Хвалі" Сяргей Шульжык.

Апошнім часам “Хвалю” страсаюць скандалы. У чэмпіянаце краіны каманда прайграла дзве апошнія гульні запар з буйным лікам: 8 галоў прапусціла ад ФК “Бяроза-2010” і 5 галоў ад ФК СКВІЧ.

Дырэктар клуба Міхаіл Шаламіцкі размясціў у інтэрнэце “ліст адчаю”, у якім у паразах каманды звінаваціў катастрафічны фінансавы стан, дрэннае судзейства і недобрасумленных заўзятараў. А нядаўна з ФК “Хваля” адлічылі нападаючага Уладзіслава Іванова з фармулёўкай “за непадабаючыя паводзіны і неэтычныя выказванні ў бок партнёраў”.

Фота: www.ipinsk.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі