Пінскі двор абжываюць лесавікі (фота)
З'явіліся яны там з дапамогай жыхароў аднаго з дамоў.
Вясёлыя лесавікі са старых карчоў і суворыя салдаты з аздаблення драўляных вокнаў з’явіліся ў адным з двароў шматкватэрнага дому ў Пінску.
Упрыгожыць свой двор надумалі самі жыхары. Яны самі прыдумалі дызайн і сваімі рукамі рабілі незвычайныя фігуры.
Фота: Еўрарадыё