Польшча дапаможа выплаціць штраф Алеся Бяляцкага
Пра гэта паведаміў міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі журналістам у Познані.
Там адбываецца Трэці форум няўрадавых арганізацыяў Усходняга партнёрства. Як перадае "Народная Воля", выступ Радаслава Сікорскага прадстаўнікі беларускай дэлегацыі слухалі стоячы.
Нагадаем, што Бяляцкага абвінавацілі ў нявыплаце падаткаў у значнай суме. Падставай сталі фінансавыя дакументы з Польшчы і Літвы. Праваабаронцу асудзілі на 4,5 гады калоніі з канфіскацыяй маёмасці. Прысуд Бяляцкаму многія палітыкі і грамадскія дзеячы свету ацанілі як палітычны.
Як раней тлумачылі для Еўрарадыё юрысты, нават выплата грошай не вызваліць Бяляцкага з-за кратаў.