Польскага журналіста аштрафавалі і пазбавілі правоў кіроўцы
Такое рашэнне 22 верасня вынес Слонімскі абласны суд.
Нагадаем, што польскага тэлежурналіста затрымалі 21 верасня і склалі на яго пратакол за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане. Карэспандэнт прыехаў у Беларусь асвятляць парламенцкія выбары.
Згодна з рашэннем суда, ён павінен выплаціць 2 мільёны рублёў штрафу і яго на тры гады пазбаўляюць правоў кіроўцы, паведамляе БелаПАН.