Польская апазіцыя мітынгавала ў Варшаве (фота)

Арганізатарамі акцыі выступілі апазіцыйная партыя "Права і Справядлівасць", прыхільнікі радыё "Марыі" і сябры прафсаюзу "Салідарнасць". Удзел у маршы прынялі і футбольныя фанаты, якія пратэставалі ў абарону "футбольных палітычных вязняў". 

Выступоўцы на маршы крытыкавалі ўладную партыю "Грамадзянская платформа”, павелічэнне колькасці службоўцаў, абмежаванне доступу да бясплатнай школьнай адукацыі і медыцыны, барацьбу з хрысціянствам і іншыя праблемныя пытанні.

Аднак галоўнай мэтай маршу была абарона лічбавага тэлевізійнага каналу Trwam. У апошні час канал сутыкнуўся з праблемамі ў вяшчанні і яго прыхільнікі лічаць, што звязана гэта з каталіцкай скіраванасцю тэлеканала. Акрамя таго пратэстуючыя запатрабавалі доступу апазіцыі да цэнтральных тэлеканалаў.

Арганізатары заяўляюць, што на гэтым пратэсты ў абарону свабодных СМІ ў Варшаве не закончацца і абяцаюць разбіць намётавае мястэчка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі