Прадпрымальнік вывозіў у Расію алюміній пад выглядам бульбы

Аўтамабіль яны затрымалі каля вёскі Слабада Бабруйскага раёна. 28-гадовы прадпрымальнік з Баранавічаў паказаў міліцыянтам накладную на перавозку партыі бульбы вагой 18 тон. Вёз яе яе, нібыта, з Івацэвіцкага раёна ў расійскі Валгаград.

Аднак падчас агляду машыны высветлілася, што за мяхамі бульбы прыхаваны каляровы метал. На кіроўцу склалі пратакол. Яму пагражае штраф да 10 млн рублёў з канфіскацыяй тавару, паведамляе сайт магілёўскага аблвыканкама.

Фота — autoban.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі