Пракаповіч па-ранейшаму атрымлівае заробак старшыні Нацбанка

Старшынём Нацыянальнага банка па-ранейшаму афіцыйна лічыцца Пётр Прапаковіч. У адстаўку ці на пенсію яго не адправілі, і ён па-ранейшаму атрымлівае ў Нацбанку заробак. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага банка краіны Анатоль Драздоў.


Анатоль Драздоў: “Ва ўказе прэзідэнта ўсё дакладна і зразумела сказана. Што на перыяд рэабілітацыі, так бы мовіць, пасля цяжкай і складанай аперацыі на сэрцы яго абавязкі будзе выконваць першы намеснік Юрый Міхайлавіч Алымаў. Які і да гэтага іх выконваў у перыяд адсутнасці Пятра Пятровіча, калі той знаходзіўся на бальнічным. Так што, нічога дзіўнага — стандартная тэхнічная сітуацыя. Ён проста хварэе. І ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам атрымлівае кампенсацыю на перыяд часовай непрацаздольнасці”.


Дзе праходзіць рэабілітацыю Пракаповіч, у шпіталі ці на лецішчы, Анатоль Драздоў не адказаў, спаслаўшыся на недасведчанасць. Што ж тычыцца таго, што Пётр Пятровіч дасягнуў “гранічнага ўзросту дзяржслужачага” і, магчыма, яму прыспеў час сапраўды сыходзіць на пенсію, то прадстаўнік Нацбанка ўзгадаў Алана Грыспена, які ўзначальваў Федэральную рэзервную сістэму ЗША і сыйшоў на пенсію ў 82 гады. А кіраваць Нацбанкам Беларусі, кажа Анатоль Драздоў, не прасцей, чым кіраваць падобнай структурай у ЗША.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі