Праханаў: Лукашэнка расказаў, як пазбегнуць рэвалюцыі і цісканіны

“Ну, гутарка была такая закрытая. Не пад камерамі. Гэта ў прынцыпе была такая сустрэча старых знаёмых, сяброў. Проста я хацеў ад яго асабіста даведацца яго перажыванні, звязаныя з той трагічнай ноччу пасля выбараў прэзідэнта — як праходзіла "памаранчавая" рэвалюцыя ў Мінску і якім чынам яе атрымалася звярнуць”, — расказвае Аляксандр Праханаў.

Праханаў пераказвае Еўрарадыё, што, на думку Лукашэнкі, пазбегнуць перавароту атрымалася дзякуючы дзеянням спецназу. Увечары 19 снежня 2010 году на плошчы Незалежнасці ўсё было настолькі ідэальна, што нават цісканіны не было.

120222 Pilecki Prohanov.mp3

“Ён мне проста сказаў, што гэта былі разумныя, дакладныя, канкрэтныя дзеянні сілавых структур, якія не дазвалялі сабе ніякіх лішкаў. Дзейнічалі так, каб не проста пазбегнуць кровапраліцця, але і цісканіны, якая звычайна здараецца пры сутыкненнях вялікіх мас людзей з праваахоўнымі органамі”.

Кіраўнік Беларусі хацеў бы, каб расійскія прэзідэнцкія выбары прайшлі “без наступстваў”.

“І вось ён выказаў пажаданне, каб падзеі 4-5 сакавіка ў Маскве прайшлі добра і не прывялі да сур’ёзных наступстваў”.

Што менавіта меў на ўвазе беларускі прэзідэнт і для каго выбары павінны прайсці добра, Аляксандр Праханаў не ўдакладняе.

“Ён мне проста сказаў, што гэта былі разумныя, дакладныя, канкрэтныя дзеянні сілавых структур, якія не дазвалялі сабе ніякіх лішкаў. Дзейнічалі так, каб не проста пазбегнуць кровапраліцця, але і цісканіны, якая звычайна здараецца пры сутыкненнях вялікіх мас людзей з праваахоўнымі органамі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі