Пракуроры цікавяцца, дзе "Прессбол" даведаўся бюджэт ХК "Дынама-Мінск"
Галоўны рэдактар папулярнага спартыўнага выдання Уладзімір Беражкоў быў выкліканы ў пракуратуру горада Мінска.
Беражкоў спаслаўся на артыкулы 34 і 39 Закона "Аб сродках масавай інфармацыі" і адмовіўся паведаміць крыніцы атрымання інфармацыі. З якой мэтай пракуратура цікавіцца гэтым, пакуль застаецца таямніцай, адзначае "Прессбол".
Нагадаем, у красавіку сёлета газета паведаміла, што гадавы бюджэт хакейнага клуба "Дынама-Мінск" за каляндарны 2011 год склаў амаль 24 мільёны долараў.
Фота — bymedia.net