Праваабаронцы падаюць у суд на Папу Рымскага
Скаргу будзе разглядаць трыбунал у Гаазе.
Праваабарончая арганізацыя "Цэнтр канстытуцыйных правоў" падала ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе скаргу на Папу Рымскага і трох высокапастаўленых кардыналаў.
Праваабаронцы, якія прадстаўляюць інтарэсы пацярпелых ад святароў-педафілаў, сцвярджаюць, што вышэйшае каталіцкае духавенства не толькі не расследавала непрывабныя факты, але і спрабавала іх схаваць, паведамляе ВВС. Распуста і сэксуальны гвалт над дзецьмі, на думку заяўнікаў, з'яўляецца падставай для прыцягнення да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці.