Праваслаўная царква заклікае Pussy Riot да пакаяння

1 кастрычніка ў Маскоўскім гарадскім судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі на прысуд удзельніцам Pussy Riot Надзеі Талаконнікавай, Марыі Алёхінай і Кацярыне Самуцэвіч. Яны будуць прысутнічаць на судзе, паведамляе ВВС.

Разам з тым у афіцыйным каментары старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзелу РПЦ Уладзіміра Легойды гаворыцца, што дзеянні асуджаных не могуць заставацца беспакаранымі.

У лютым дзяўчаты прыйшлі ў маскоўскі Храм Збавіцеля і, надзеўшы маскі, правялі “панк-мабелен”. Відэаролік з гэтай акцыяй быў выкладзены ў сеціве і выклікаў вялікі розгалас. Удзельніц групы асудзілі на два гады калоніі агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі