Prokopovich: Для падзення долара былі аб'ектыўныя паказчыкі і боты
Стваральнік онлайн-абменніка распавядае Еўрарадыё, чаму змяншаўся курс долара і прагназуе, як ён будзе змяняцца пасля дадатковай сесіі.
З 12 верасня за рэгістрацыя на сайце prokopovi.ch стала платнай. Цяпер за права размяшчаць свае аб’явы прыйдзецца перавесці 50 тысяч рублёў на дабрачынны рахунак.
Еўрарадыё: Чаму апошнія дні курс валют зніжаўся?
Prokopovich: Пра дынаміку цяпер казаць складана, бо рынак нестабільны, ўсе чакаюць дадатковай сесіі.
Еўрарадыё: Ці можна сказаць, што змяненне курсаў магло быць выклікана ботамі?
Prokopovich: Мяркуючы па ўсім, падзенне курсаў было выкліканае ў тым ліку і актыўнасцю ботаў. У нас даволі слабыя фільтры, не атрымліваецца прасейваць. А яны апошнім часам вельмі актывізаваліся. Пасля адключэння рэгістрацыі і блакіроўкі часткі ботаў, курс пайшоў уверх. Будзем глядзець праз дзень-два. Да таго ж, ня ўсе боты пакуль што знішчаныя. Першыя запыты на рэгістрацыю па-новаму ўжо есць.
Еўрарадыё: А колькі запытаў?
Prokopovich: Мы просім рабіць дабрачынны перавод і дасылаць нам квітанцыю. Большасць ботаў так рабіць не ў стане. Запытаў няшмат, але яны ёсць. Пры тым, што з раніцы, не ўсе яшчэ зразумелі, што да чаго, праз пару дзён трэба глядзець.
Еўрарадыё: Адкуль з'явіліся боты? Хто зацікаўлены ў штучным зніжэнні курса?
Prokopovich: Такіх звестак у мяне няма, не магу казаць канкрэтна.
Еўрарадыё: Магчыма, нейкім прыватным асобам, якія такім чынам спрабуюць зарабіць на розніцы курсаў, напрыклад?
Prokopovich: Наўрад ці. Могуць быць проста Герастраты, якія, скажам, б'юцца аб заклад, я, маўляў, вам зменшу курс. Ім хочацца сябе адчуць прыдатнымі да нечага значнага. А можа і не так, але яны, скажам, не ў стане праплаціць атаку на нас. Думаю, гэта ўсё "звёны аднаго ланцуга". Апроч таго, для падзення былі і аб'ектыўныя паказчыкі. Курс рос больш, за месяц. Гэта мусіла скончыцца калісьці, пасля чаго мусіў ісці адток. А тут гэта на чарговыя абяцанкі наклалася.
Еўрарадыё: Як думаеце, якім чынам будзе змяняцца курс пасля 14-га калі ён будзе вольны?
Petr Prokopovich: Асабіста я не чакаю нічога добрага - шмат было абяцанняў за гэтыя паўгода, і нічога не спраўдзілася. Думаю, дзяржава не гатовая выставіць у абменнікі рэальны курс пакупкі валюты. Па безнале могуць насамрэч даць пагандляваць, але таксама, будуць старацца, як мага больш зменшыць попыт і адпаведна курс, да таго ж, нерынкавымі механізмамі.
Фота — bymedia.net