Пуцін будзе балатавацца на пасаду прэзідэнта Расіі

Заявы былі агучаныя на з’ездзе партыі “Адзіная Расія”. Пуцін назваў прапанову балатавацца ў прэзідэнты вялізным гонарам. На яго думку, "Адзіная Расія" пераможа на выбарах у Дзярждуму. Пуцін таксама выказаў упэўненасць, што цяперашні прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў узначаліць урад Расійскай Федэрацыі.

Балатавацца ў прэзідэнты Пуціну прапанаваў сам Мядзведзеў. Ён заявіў, што кіраўнік урада павінен стаць кандыдатам у прэзідэнты краіны ад партыі "Адзіная Расія". Гадзінай раней Дзмітрый Мядзведзеў пагадзіўся ўзначаліць перадвыбарчы спіс партыі. З гэтай прапановай у самым пачатку з'езда выступіў Пуцін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі