Распачаўся збор сродкаў на помнік Галіне Сямдзянавай
Сябры рупяцца пра надмагільны помнік Галіне Сямдзянавай, у інтэрнэце аб'яўлены збор сродкаў.
Нагадаем, што адна з лідэраў Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання, юрыст і знаўца выбарчага заканадаўства памерла ў 2011 годзе ад цяжкой хваробы. Сямдзянавай было 64 гады.
Яе надмагільны помнік стварыў скульптар, сябра суполкі "Пагоня" Алесь Шатэрнік, паведамляе Радыё "Свабода". Аднак грошай на ўсталяванне помніка не стае. Таму сябры і звярнуліся да ўсіх, хто можа дапамагчы.
Збор сродкаў каардынуе Валянціна Свяцкая. Кантактны тэл. +375-29-6106918, электронны адрас: [email protected]
Пералічыць грошы можна і праз сістэму PAYPAL з пазнакай "Tombstone for Halina Siamdzianava".
Фота — svaboda.org