Санкцыі Еўрасаюза супраць Мінска бізнэс можа законна абыходзіць праз Маскву

Выступ эстонскага эксперта прагучаў на V Кангрэсе новай беларускай дыяспары Еўропы і ЗША, а таксама дэмакратычных сілаў Беларусі. На думку Веэдлу, Еўрасаюзу надзвычай цяжка ўжываць эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму.

Веэдла: "Так, абвяшчаецца, што мы цвёрда стаім на такіх пазіцыях... А калі мы глядзім, якія там эканамічныя справы адбываюцца, якія эканамічныя адносіны, то аказваецца, што ўсё развіваецца няблага. І нехта там мае вялізарныя выгады. А я вам яшчэ раз кажу, што можна весці эканамічныя справы ў Беларусі праз Расію. І ўсё будзе законна! Без усялякіх там санкцый".

Таксама Аарне Веэдла зважае на тое, што ўлады ў выпадку санкцыяў гуляюцца з "так званым патрыятызмам". Па словах эксперта, улады папракаюць апазіцыю ў непатрыятычнасці, калі тая заклікае да санкцыяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі